БЕЛ Ł РУС

Нерухомасць

У Мінску з'явіцца новы мікрараён на месцы былога палігона

9.09.2024 / 10:10

Nashaniva.com

Дзе ён з'явіцца?

Ілюстрацыйнае фота

У Мінску з'явіцца новы мікрараён. Пра гэта Мінск-навінам паведаміла старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава.

«Перспектыўная буйная пляцоўка — гэта новы мікрараён на месцы былога палігона побач з Калодзішчамі. Там плануецца пабудаваць каля 4 млн квадратных метраў жылля. Праектная дакументацыя цяпер у стадыі распрацоўкі», — расказала чыноўніца.

«Гэта значыць перспектыва комплекснай забудовы ўсё ж такі маецца, але тым не менш сёння ўзводзіцца жыллё на тэрыторыях у межах МКАД, у асноўным прыватнага сектара», — адзначыла яна.

«Канчаткова прыводзім у парадак пр. Дзяржынскага. Таксама з'явяцца дамы на вул. Клумава і Шчарбакова. Завяршаецца будаўніцтва ў мікрараёне Лошыца-7, падрыхтоўваецца пляцоўка Лошыцы-5. У Лошыцы-10 знеслі неабходныя будынкі, на ўчастак ужо выйшаў МАПІД для пракладкі інжынерных сетак. У кожным раёне горада ёсць пляцоўкі для будаўніцтва. Па меры вызвалення стараемся прывесці іх у парадак», — удакладніла Гонтарава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула