Закінуты аўтавакзал у Мінску пераробяць для дзяцей і моладзі
25.08.2024 / 16:50
Пачынаецца рэканструкцыя аўтавакзала «Усходні» ў цэнтр тэхнічнай творчасці.
Аўтавакзал «Усходні» ў Мінску. Фота: Яндэкс
«На наступным тыдні працаўнікі [будаўнічай арганізацыі] выходзяць на пляцоўку і распачынаюць рэканструкцыю. Фактычна пачынаецца этап будаўнічых прац. Аб'ект плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2025 годзе», — распавёў журналістам намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Глеб Лаўрыновіч.
Ён падкрэсліў, што новы цэнтр павінен стаць першым у сталіцы такога высокага ўзроўню. На яго базе плануецца аб'яднаць што называецца ў адным месцы дзяцей і моладзь «на сур'ёзным узроўні».