БЕЛ Ł РУС

Свет

Былы лекар Навальнага ахарактарызаваў афіцыйную прычыну смерці палітыка адным словам — нецэнзурным

15.08.2024 / 17:5

Nashaniva.com

Аляксандр Палупан мяркуе, што СК альбо хоча схаваць рэальную прычыну смерці палітыка, альбо не змог знайсці гэтую прычыну.

Аляксей Навальны ў турме. Фота: Contributor / Getty Images

Былы лекар Аляксея Навальнага Аляксандр Палупан раскрытыкаваў афіцыйную версію смерці палітыка.

На просьбу канала «Агентство» ахарактарызаваць дакумент адным словам Палупан адказаў: «П***ёж».

@nnmediareport Новые подробности #Навальный #лешанавальный #россиябудетсвободной #путин #срочныеновости ♬ A tense suspense piece on the piano(1270072) - illmatic studio

«Альбо не знайшлі прычыну смерці і нацягнулі саву на глобус, каб нешта напісаць. Альбо знайшлі, але вырашылі яе схаваць і напісалі пра арытмію», — лічыць лекар.

Паводле яго слоў, парушэнне сардэчнага рытму, якое, паводле даных СК, прывяло да смерці Навальнага, можа паўстаць альбо пры прыроджаным захворванні, альбо пры наяўнасці структурнай паталогіі сэрца. Прыроджаныя захворванні такога роду выяўляюцца ў больш маладым узросце, а структурнай паталогіі ні пры шматлікіх абследаваннях палітыка, ні пры ўскрыцці не выявілі.

«У якасці трыгера арытміі паказваецца гіпертанічны крыз, але пры гэтым няма сведчанняў пра павышэнне артэрыяльнага ціску ў момант пагаршэння стану. У медыцынскіх дакументах Аляксея, у тым ліку атрыманых пры абследаваннях за час яго зняволення, сведчанняў пра гіпертанічную хваробу не было, што таксама ставіць пад вялікі сумнеў верагоднасць цяжкага гіпертанічнага крызу», — расказаў Палупан.

Па словах лекара, выяўленыя ў ходзе судова-медыцынскага даследавання ацёк галаўнога мозгу і ацёк лёгкіх не могуць сведчыць пра кардыягенную прычыну смерці, бо яны практычна заўсёды развіваюцца пры правядзенні сардэчна-лёгачнай рэанімацыі. А адзначаныя змены ўнутраных органаў могуць сведчыць пра хранічныя захворванні, бяспечныя для жыцця.

«Заключэнне аб выключэнні атручвання, як магчымай прычыны смерці, зробленае на аснове хіміка-таксікалагічнай экспертызы, з'яўляецца неправамоцным, бо вялікі спектр атрутных рэчываў не можа быць выяўлены стандартнымі метадамі даследавання», — мяркуе Палупан.

Аляксей Навальны памёр у калоніі «Паўночны воўк» 16 лютага 2024 года ва ўзросце 46 гадоў.

Чытайце таксама:

Назвалі афіцыйную версію смерці Аляксея Навальнага

Чаму Пуцін так апантаны кілерам Красікавым і быў гатовы яго мяняць нават на Навальнага?

Калі б Навальны быў жывы, ён быў бы сярод абмененых — Белы дом

Каментары да артыкула