У сеціве з'явілася ВІДЭА з карпаратыву найвышэйшых гомельскіх чыноўнікаў
6.07.2024 / 16:32
Фрагмент з відэа карпаратыву, які праводзіўся ў Гомелі 3 ліпеня, апублікаваў «Флагшток».
Скрыншот з відэа
За сталамі, на якіх расстаўленыя лёгкія закускі і келіхі з чырвонымі і белымі напоямі, стаяць топы мясцовых гарвыканкама і аблвыканкама, дэпутаты, кіраўнікі заводаў і чамусьці старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка.
Функцыі тамады выконвае старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў. Ён выконвае песню «День Победы», прысутныя падпяваюць.