БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Стаў вядомы прысуд, вынесены лідарцы прафсаюза «Нафтан» Вользе Брыцікавай

28.06.2024 / 12:45

Nashaniva.com

Жанчыну таксама ўнеслі ў спіс экстрэмістаў.

Віцебскі абласны суд 8 красавіка ў закрытым рэжыме асудзіў былую старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» з Наваполацку, палітзняволеную Вольгу Брыцікаву. Актывістку абвінавацілі ў «распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы» паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

Суд пачаўся 11 сакавіка, справу вяла суддзя Галіна Бондал, вядомая сваімі прысудамі палітвязням Яраславу Казакевічу, Роберту Кузняцову і іншым. Яна прызнала актывістку вінаватай і асудзіла да пазбаўлення волі на тры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

11 чэрвеня судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынством суддзі Уладзіміра Чаравача разгледзела апеляцыйную скаргу Вольгі і пакінула яе без задавальнення, а прысуд без зменаў.

Вольга Брыцікава адпрацавала на прадпрыемстве «Нафтан» 16 гадоў, але была звольненая праз сваю прафсаюзную дзейнасць і адстойванне сваёй грамадзянскай пазіцыі. Раней яе неаднаразова затрымлівалі за выказванні супраць вайны і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Цягам 2022 года яна правяла ў зняволенні 105 сутак, з іх — 75 запар.

Канчаткова яе арыштавалі ў жніўні 2023 года.

Чытайце таксама:

Маладзечанца асудзілі ў Магілёве за абразу Лукашэнкі

За негатыўны каментар пра Лукашэнку жыхарку Магілёва асудзілі на паўтара года калоніі

Яшчэ адзін зверскі прысуд. Настаўніцы Дар'і Хмяльніцкай далі 5,5 гадоў за падтрымку Украіны і ўдзел у пратэстах

Каментары да артыкула