БЕЛ Ł РУС

Грамадства

«Я не ведала, хто яна такая». Бондарава апраўдваецца за наезд на нявестку Лукашэнкі

2.06.2024 / 16:15

Nashaniva.com

Блогер Андрэй Павук пазваніў даносчыцы Вользе Бондаравай, каб спытаць яе пра крытыку ў бок Ганны Сялук (пад гэтым псеўданімам піша песні нявестка Лукашэнкі Ганна Лукашэнка). Размову паказалі ў «Шухер-шоу» на Белсаце.

Павук тэлефануе Бондаравай. Скрын відэа Белсата

Нагадаем, Бондарава нядаўна, пабачыўшы прозвішча Сялук у праграме дзяржаўнага канцэрта разам з іншымі нямілымі ёй артыстамі, назвала нявестку Лукашэнкі бэчэбескай і змагаркай. Праўда, хутка выдаліла допіс.

Андрэй Павук у размове з даносчыцай прадставіўся кадэбістам.

— Крыху памыліліся вы там наконт Ганны Сялук, хацелі б вас па тэлефоне папярэдзіць, без ніякай позвы: будзьце ўважлівыя проста, калі ўчыняеце свае ініцыятывы.

— Я не ведала, хто яна такая, пакуль мне пра гэта не ўдакладнілі, — апраўдвалася Бондарава.

@nashaniva Бондарава апраўдваецца за наезд на нявестку Лукашэнкі #нашаніва #беларусь #лукашенко #беларускаямова #беларусьновости #жывебеларусь ♬ Funny Guy - Parry Music

— Разумееце, усё ж такі чалавек не апошні. Было дзіўна даведацца, што вы не ў курсе нашых найлепшых людзей у рэспубліцы.

— Сур’ёзна, я не ведала. Пра гэта нідзе не пішуць. А я спецыяльна такую інфармацыю не стаўлю сабе за мэту шукаць. Я іншых людзей шукаю, па іншых працую.

Пасля Бондарава, вырашыўшы скарыстацца момантам, захацела звярнуць увагу «кадэбіста» на іншых дзеячаў культуры, якія ёй не падабаюцца.

«Скажыце, калі ласка, а што наконт іншых дзеячаў культуры, якія былі заўважаны ў 2020 годзе? (…) Чаму яны свецяцца? Чаму яны ўдзельнічаюць у дзяржаўных мерапрыемствах? Чаму іх прозвішчы стаяць побач з прозвішчамі паважаных людзей, кідаючы на іх цень?»

Павук паабяцаў разабрацца.

Чытайце таксама:

Бондарава расказала, што вырашыў суд па пазове супраць яе

Бондарава назвала нявестку Лукашэнкі бэчэбескай і змагаркай

Бондарава стукала ў КДБ на Вараніцу з «Белай Русі»

Каментары да артыкула