23-гадовага беларуса дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь
21.05.2024 / 21:28
Польскія памежнікі затрымалі 23-гадовага беларуса, які перавозіў афганскіх мігрантаў. Яму прызначылі 10 месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна з адтэрміноўкай у 2 гады і адправілі ў Беларусь, паведамляе Польская памежная служба.
Фота: strazgraniczna.pl
Затрымалі беларуса на польска-нямецкай мяжы за перавозку шасцярых іншаземцаў. Пяцярых з іх арыштавалі на нямецкім баку. Затрыманы ў Польшчы грамадзянін Афганістана не меў пры сабе дакументаў, якія дазваляюць законна знаходзіцца ў гэтай краіне.
Фота: strazgraniczna.pl
Супраць беларуса завялі крымінальную справу і ўрэшце прызначылі яму 10 месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна з адтэрміноўкай у 2 гады. Мужчыну перадалі беларускім памежнікам.
Таксама разам з беларусам судзілі і 32-гадовага ўкраінца, з якім яны разам займаліся мігранцкімі справамі. Таго таксама дэпартавалі ва Украіну.