БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў

6.05.2024 / 11:27

Nashaniva.com

Польскі суддзя Томаш Шміт папрасіў абароны ў беларускіх уладаў. Дзеля яго заявы ўлады сабралі вялікую прэс-канферэнцыю ў прэс-цэнтры БелТА.

Томаш Шміт — суддзя 2-га аддзялення ваяводскага адміністрацыйнага суда г. Варшавы. Раней займаў розныя пасады ў судовай сістэме і органах юстыцыі Польшчы. З'яўляўся кіраўніком юрыдычнага аддзела ў Нацыянальнай радзе суддзяў Польшчы.

«З прычыны нязгоды з палітыкай і дзеяннямі ўладаў вымушана пакінуў Польшчу і цяпер знаходзіцца ў Беларусі. Падвяргаўся пераследам і пагрозам за самастойную палітычную пазіцыю», — сцвярджае БелТА.

Томаш Шміт знаходзіцца ў Мінску і «гатовы расказаць праўду», дадае дзяржаўнае агенцтва. 

Ён заявіў, што «Амерыка жадае ўцягнуць Польшчу ў вайну», заходнія палітыкі «павінны аднавіць дыялог з прэзідэнтам Лукашэнкам», а таксама «прэзідэнт Беларусі многае зрабіў, каб у нашым рэгіёне была спакойная і стабільная сітуацыя».

@nashanivanews Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў #польша #судья #беларусь #беларускаямова #нашаніва #лукашенко #кгб #минск ♬ Sun - Adrian Berenguer

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула