Кіраўніца прадстаўніцтва «Белавія» ў Чэхіі патрабавала ад КДБ даведку аб стажы
29.04.2024 / 19:5
Грамадзянка Беларусі Наталля Астаповіч, якая жыве ў Чэхіі, патрабавала ад КДБ пацвердзіць перыяд службы ў органах для залічэння ў агульны стаж працоўнай дзейнасці. Яе ліст знайшоўся ва ўзламанай «Кіберпартызанамі» базе даносаў у КДБ, заўважыла Reform.news.
Фота ілюстрацыйнае
«Паважанае спадарства, прашу пацвердзіць перыяд службы (гл. дадатак) для залічэння ў агульны стаж працоўнай дзейнасці. Разлік стажу і афармленне маіх дакументаў праводзяць органы сацабароны горада Асіповічы, Магілёўскай вобласці. Таксама прашу растлумачыць пытанне і працэдуру атрымання пенсіі за гэты перыяд службы.
Прашу адказаць мне на пазначаны емэйл або тэл. Магчыма мне адказваць і на службовы емэйл natallia.astapovich@belavia.by (звярніце ўвагу, што ў адрасе «Белавія» ў мяне ў імені падвойная літара L).
Не магу прымацаваць скан-копію працоўнай кніжкі, таму што прымае толькі 1 файл. Я падавала падобны зварот такім жа спосабам у траўні 2023-га, але адказу не атрымала. Загадзя дзякую», — напісала Наталля Астаповіч 11 жніўня 2023 года.
У які перыяд Астаповіч служыла ў КДБ, з запісаў базы высветліць не ўдалося. Далучаныя файлы захоўваліся асобна.
У сацыяльных сетках Наталля Францаўна Астаповіч дагэтуль пазначае ў якасці свайго месца працы кампанію «Белавія» (Director CZ / SK — BELAVIA — Belarusian Airlines).
Цікава, што з лістапада 2021 года яна лічыцца выканаўчай дырэктаркай чэшскай кампаніі TELS GLOBAL CZ s.r.o. Кампанія належыць фігурантам рэйтынгу Топ-100 найбуйнейшых бізнэсменаў Беларусі Івану Шаховічу і Уладзіміру Таянку.
Чытайце таксама:
Стала вядома, з-за чыйго даносу найхутчэй апынулася за кратамі 75-гадовая бабруйчанка
«Я не доносил, мы же дружим». Как оправдываются стукачи
Беларусы напісалі 40 тысяч даносаў? Не, гэта непраўдзівае сцверджанне
Супрацоўніца Цэнтральнага РУУС Мінска напісала данос на начальніка. А яго ўзялі і павысілі