БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

У Еўропе прапануюць увесці новыя эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

22.04.2024 / 17:41

Nashaniva.com

Шэраг краін Еўрасаюза прапануюць увесці новыя эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Пра новыя прапановы паведамілі інфармаваныя крыніцы «Радыё Свабода» ў Брусэлі.

Абмеркаванне прапаноў чакаецца на гэтым тыдні ў Еўракамісіі з удзелам прадстаўнікоў усіх 27 краін Еўрасаюза. Паводле адной з крыніц «Радыё Свабода», не ўсе з іх, хутчэй за ўсё, будуць ухваленыя.

Прапануецца пашырыць спіс высокатэхналагічных тавараў, экспарт якіх у Беларусь будзе забаронены. У прыватнасці, прапануецца забараніць:

Таксама прапануецца забараніць уезд у Еўрасаюз прычэпаў і паўпрычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі, і пашырыць забароны для фінансавага сектара Беларусі — у прыватнасці, на прыём дэпазітаў з Беларусі.

Адзначаецца, што апошнім часам Беларусь значна нарасціла імпарт шэрагу тавараў, у тым ліку аптычных прыбораў і дэталяў для грузавікоў, а гэтыя тавары могуць выкарыстоўвацца Расіяй у яе вайне супраць Украіны.

Чытайце таксама:

Швецыя анансавала эмбарга на пастаўкі расійскага звадкаванага прыроднага газу і санкцыі супраць нафтавых танкераў

Бізнэсмена Уладзіміра Балабановіча пачынаюць судзіць за «заклікі да санкцый»

У Швецыі зацікавіліся загадкавым танкерам бізнэсоўцаў, звязаных з Лукашэнкам

Каментары да артыкула