Следчы камітэт зможа атрымліваць доступ да персанальных звестак беларусаў без іх згоды
17.04.2024 / 13:36
Закон у другім чытанні прыняла Палата прадстаўнікоў.
Фота: СК
Новая норма закладзена ў зменах да законаў па пытаннях Следчага камітэта.
Дакумент прадугледжвае, што СК без згоды фізічнай асобы зможа атрымліваць звесткі з інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), якія змяшчаюць персанальныя дадзеныя, і мець доступ, у тым ліку аддалены, да гэтых рэсурсаў.
Акрамя таго, папраўкі да законаў павялічылі гранічны ўзрост прыёму на службу ў СК — з 25 да 28 гадоў.
Таксама студэнтаў ВНУ МУС, якія вучацца па спецыяльнасцях для СК, будуць прызнаваць супрацоўнікамі Следчага камітэта.
Новы закон таксама скасоўвае абавязак радавога і малодшага начальніцкага складу СК штогод падаваць дэкларацыю аб даходах і маёмасці.
Зараз законапраект пойдзе на разгляд у Савет Рэспублікі, а потым — да Аляксандра Лукашэнкі.