Пад Мінскам затрымалі некалькі дзясяткаў нелегальных мігрантаў
9.04.2024 / 16:11
У аграгарадку Калодзішчы і вёсцы Вялікае Сціклева пад Мінскам супрацоўнікі аддзела грамадзянства і міграцыі Мінскага РУУС выявілі некалькі дзясяткаў незаконных мігрантаў з Афганістана, Емена і Сірыі, паведамляе МУС.
«У прыватных домаўладаннях жылі 29 іншаземцаў. У нашу краіну яны заехалі наземным транспартам з Расіі, далей планавалі прайсці ў краіны Еўрасаюза. Беларускія візы ў іх адсутнічалі», — гаворыцца ў паведамленні.
Паведамляецца, што «нелегалы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, прынятыя рашэнні аб выдварэнні іх з краіны».
Чытайце таксама:
«Не даўжэй, чым неабходна». Фінляндыя так і не адкрыла мяжу з Расіяй
Польшча абвінаваціла ўлады Беларусі ў чэргах на мяжы
У Латвіі затрымалі беларуса за незаконную перавозку мігрантаў