Новы міністр здароўя даў першае заданне
30.01.2024 / 15:28
У сувязі з ростам захворванняў на ВРВІ і грып міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў і намеснік міністра Юрый Горбіч правялі маніторынг чэргаў у паліклініках №38, №40 і дзіцячай №2 Мінска.
Аляксандр Хаджаеў даў даручэнне — зменшыць працягласць знаходжання пацыента ў паліклініцы.
Таксама было адзначана, што кіраўнікам амбулаторнага звяна пры распрацоўцы лагістыкі патокаў важна зрабіць акцэнт на раздзяленні пацыентаў для выключэння перакрыжаванага інфікавання — па часе, адлегласці.
Час чакання доктара лепш выкарыстоўваць для правядзення лабараторных даследаванняў, рэзюмавалі топ-чыноўнікі.
Чытайце таксама:
Што вядома пра новага міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева?
Новы міністр здароўя Хаджаеў — патолагаанатам па першай спецыяльнасці