«Ганаруся тым, што я беларуска!» 25-гадовая тэнісістка аб'явіла пра завяршэнне кар'еры
13.01.2024 / 12:23
Веру Лапко замучылі праблемы з каленямі.
Вера Лапко. Фота: tennis.by
«Хачу выказаць вялікую падзяку ўсім тым людзям, якія шчыра падтрымлівалі і верылі ў мяне на працягу ўсяго майго тэніснага шляху. Дзякуючы вам я стала тым гульцом і чалавекам, якім з'яўляюся. Вас было не так шмат, але я знаю і памятаю ўсе вашыя імёны і нашу іх у сваім сэрцы. Дзякуй вам за ваш унёсак.
Таксама, хачу адзначыць і падзякаваць кожнаму чалавеку, хто заўзеў, хваляваўся і глядзеў мае матчы. Вашы промні падтрымкі адчуваліся на адлегласці, а добрыя словы ў паведамленнях сацсетак супакойвалі пасля параз», — напісала Вера Лапко ў сваім тэлеграме.
«Дзякую кожнаму беларусу, хто падтрымліваў мяне на працягу ўсяго майго тэніснага шляху. Дзякуй вам за тое, што былі побач з усімі гульнямі зборнай, і не толькі… Ганаруся тым, што я беларуска!» — напісала гэты абзац па-беларуску Лапко.
Вера Лапко была фіналісткай юніёрскіх US Open і Уімблдона ў парным разрадзе, а таксама першай ракеткай свету ў юніёрскім рэйтынгу. Найвышэйшае месца ў дарослым рэйтынгу — 60-е ў кастрычніку 2018 года.
Чытайце таксама:
Вызначыліся суперніцы беларусак на Australian Open
Арына Сабаленка разгромна прайграла фінал турніру ў Брысбене
Шкурын, Сабаленка і скандалы. Што адбывалася ў спорце ў 2023-м