БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Берасцейца, які цалкам адбыў тэрмін па «карагоднай справе», затрымалі па новай крыміналцы

6.12.2023 / 12:14

Nashaniva.com

Жыхара Брэста, які цалкам адбыў «хімію» паводле «карагоднай справы» і выйшаў на волю год таму, затрымалі гэтым разам за ўдзел у пратэстах 10 жніўня 2020 года.

Скрын відэа сілавікоў

Аляксандр Жук — фігурант так званай «справы карагодаў», якая датычыцца акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Яму прызначылі 1,5 года «хіміі», якія ён цалкам адбыў і выйшаў на волю 23 ліпеня 2022 году.

Як паведамляе «Берасцейская вясна», сёння праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі з ім відэа, у якім Аляксандр «прызнаецца» ва ўдзеле ў пратэстах 10 жніўня 2020 года — ён нібыта «стаяў у першым шэрагу ў счэпцы па вуліцы Савецкай і выкрыкваў розныя пратэсныя лозунгі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула