БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

89-гадовы мужчына ўжо 27 гадоў спрабуе развесціся са сваёй жонкай

1.11.2023 / 12:45

Nashaniva.com

Індыйская пара ажанілася яшчэ ў 1963 годзе. Мужчына служыў у войску, а яго жонка была настаўніцай. У іх нарадзіліся трое дзяцей — дзве дачкі і сын. Яны абое лічылі свой шлюб «нармальным», пакуль мужчыну не адправілі ў камандзіроўку ў іншы горад.

Жонка адмовілася далучыцца да яго і засталася жыць са сваімі бацькамі, а затым — з сынам.

У 1996 годзе мужчына падаў на развод. Праз чатыры гады ён атрымаў станоўчае рашэнне, але яно было хутка адменена. Былая жонка падала апеляцыю, у якой сцвярджала, што яна ўсімі сіламі старалася захаваць іх «святыя адносіны».

З тых часоў індыец спрабаваў дамагчыся паўторнага разгляду сваёй справы ў Вярхоўным судзе Індыі, каб нарэшце атрымаць развод. Нядаўна яго жаданне споўнілася, але вынік аказаўся не зусім тым, на які ён разлічваў. Суд пастанавіў, што, хоць шлюб мужа і жонкі «не падлягае выратаванню», гэтага недастаткова для разводу.

Суд улічыў пазіцыю 82-гадовай жанчыны, якая паабяцала, нягледзячы на доўгае расстанне з мужам, клапаціцца пра яго ў старасці. Яна таксама прасіла суд не даваць разводу, паколькі не хоча паміраць з «кляймом» разведзенай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула