БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

«Дэлегацыя з Экватарыяльнай Гвінеі каштавала нашу смятану — яны былі проста зачараваныя». Міністр пра планы на беларускую малочку

22.10.2023 / 23:42

Nashaniva.com

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ расказаў, куды плануюць пастаўляць айчынную малочную прадукцыю.

Чыноўнік у эфіры СТБ адзначыў, што малочная галіна асабліва не адчула ўплыву санкцый. Прыярытэтным рынкам для рэалізацыі мяса-малочнай прадукцыі застаецца расійскі, але ёсць пастаўкі і ў Кітай, і на Кубу. Там цікавяцца беларускімі сырамі, маслам, сухім малаком.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ. Скрын відэа СТБ

«Вось нядаўна была дэлегацыя з Экватарыяльнай Гвінеі. Дык яны, калі каштавалі нашу смятану, былі проста зачараваныя. Яны проста не ўяўлялі, што такі смачны можа быць прадукт», — пахваліўся міністр.

Ён дадаў, што на Кубе плануюць адкрыць лінейку па вытворчасці і перапрацоўцы прадукцыі сухога малака.

«Экватарыяльная Гвінея хоча і перапрацоўваць нашу прадукцыю, і атрымліваць натуральнамалочную. Яны самалётамі дастаўляюць з Еўрасаюза. А мы ведаем, якія цэны на еўрапейскім малочным рынку і якія — у нас», — сказаў Барташ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула