Масква наважылася на канфрантацыю з Арменіяй
8.09.2023 / 18:36
Крэмль абвінаваціў Арменію ў «серыі недружалюбных крокаў», пасла гэтай краіны Вагаршака Аруцюняна выклікалі ў МЗС і зрабілі яму «жорсткае прадстаўленне», паведаміла прэс-служба расійскага Міністэрства замежных спраў.
Фота ілюстрацыйнае
«Кіраўніцтвам Арменіі ў апошнія дні распачата серыя недружалюбных крокаў, уключаючы запуск працэсу ратыфікацыі Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда, паездку ў Кіеў жонкі прэм'ер-міністра A. У. Акапян з перадачай гумдапамогі кіеўскаму нацысцкаму рэжыму, правядзенне на армянскай тэрыторыі вайсковых вучэнняў з удзелам ЗША», — гаворыцца ў паведамленні.
Чытайце таксама:
У Арменіі затрымалі прарасійскага блогера і журналіста «Спутніка»