Польскую мяжу з боку Беларусі парушаюць мігранты з расійскімі візамі
11.08.2023 / 15:48
Памежная служба Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі з Беларусі незаконна перайсці мяжу з Польшчай спрабавалі 105 мігрантаў. А з пачатку года яны выявілі больш за 19 тысяч спроб нелегальнага пераходу польска-беларускай мяжы.
Фота: Michal Fludra / NurPhoto via Getty Images
«Сярод выяўленых іншаземцаў за апошнія суткі былі грамадзяне Шры-Ланкі, Судана, Ірана, Егіпта і Эфіопіі.
У мігрантаў нядаўна былі аформленыя расійскія турыстычныя і працоўныя візы. Яны прыехалі ў Беларусь з Масквы арганізаваным транспартам», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленні Польскай памежнай службы.
У той жа час Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што 10 жніўня яе супрацоўнікі папярэдзілі незаконны пераход мяжы з боку Беларусі дзевяцярых іншаземцаў, а Латвіі — 49.
Чытайце таксама:
Польшча хоча адправіць на мяжу з Беларуссю яшчэ тысячу салдат
Польскія памежнікі заявілі пра шматлікія напады на іх з Беларусі