Буйная калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь — «Беларускі Гаюн»
15.07.2023 / 10:13
Сёння раніцай, 15 ліпеня, заўважана буйная калона легкавых і грузавых аўтамабіляў на нумарах так званых «ДНР» / «ЛНР». Сукупнасць фактараў паказвае, што гэта калона ПВК «Вагнер», якая ўначы заехала ў Беларусь з РФ у раёне Крычава, паведамляе «Беларускі Гаюн».
Фота: Arkady Budnitsky / Anadolu Agency via Getty Images
Далей калона прайшла праз Рагачоў у бок Бабруйска і затым — на Асіповічы. Маршрут паказвае на тое, што ПВК «Вагнер» рухаецца ў намётавы лагер у в. Цэль.
Паводле звестак «Беларускага Гаюна», у калоне рухаецца сама меней 60 аўтамабіляў, сярод якіх пікапы, буйныя фуры, «буханкі» і мінімум тры аўтобусы для перавозкі людзей. Калону суправаджае ДАІ.
Чытайце таксама:
Мінабароны Беларусі і ПВК «Вагнер» выпрацавалі дарожную карту перадачы досведу
Узброеныя cілы Беларусі гатовыя пераняць найбагацейшы досвед ПВК «Вагнер» — Мінабароны