У Мінску затрымалі замежніка, які сарваў тры дзяржаўныя сцягі
21.06.2023 / 10:24
МУС паведамляе, што 26-гадовы мужчына (яго грамадзянства не называецца) сарваў тры чырвона-зялёныя сцягі, адзін з якіх падпаліў.
Мужчына прыехаў у Беларусь у снежні мінулага года.
Супраць затрыманага распачалі крымінальную справу за здзек з дзяржаўных сімвалаў.
Грамадзянства яго не называецца, як піша «Вясна».