Вада бяжыць шырокім патокам: відэа з разбуранай расейцамі Кахоўскай ГЭС
6.06.2023 / 9:6
Цэнтр стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі пры Мінкульце Spravdi апублікаваў відэа з падарванай расійскімі акупантамі Кахоўскай ГЭС.
Скрыншот відэа Энергаатама
На відэа бачна, што плаціна ГЭС цалкам разбураная. Вада рухаецца вялікім патокам і вельмі хутка.
«У выніку падрыву ўзровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы імкліва зніжаецца, што ёсць дадатковай пагрозай для часова акупаванай Запарожскай АЭС.
Вада з Кахоўскага вадасховішча неабходная для таго, каб станцыя атрымлівала падсілкоўванне для кандэнсатараў турбін і сістэм бяспекі ЗАЭС. Цяпер станцыйная сажалка-ахаладжальнік напоўненая: па стане на 8:00 раніцы ўзровень вады складае 16,6 метра, і гэтага дастаткова для патрэб станцыі».
Паведамляецца, што ў цяперашні час сітуацыя на ЗАЭС пад кантролем, украінскі персанал маніторыць усе паказчыкі.
Чытайце таксама:
Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Ідзе тэрміновая эвакуацыя
«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС