БЕЛ Ł РУС

Грамадства

З музея Івана Луцкевіча ў Вільні скралі ахвяраванні з Ночы музеяў. Зладзеяў знайшлі, але музею трэба дапамога

5.06.2023 / 0:26

Nashaniva.com

Зварот з просьбай дапамагчы з'явіўся на старонцы музея ў інстаграме, дзе і апісана гісторыя, што адбылася на Ночы музеяў.

Музей Івана Луцкевіча ў Вільні

«Увесь дзень мы збіралі ахвяраванні — і ў канцы дня ў нас скралі скрынку з гэтымі ахвяраваннямі. Дзякуючы камерам мы добра бачылі, хто гэта зрабіў. І ведаеце што? Мы іх злавілі! Самі! Убачылі на вуліцы, дагналі, выклікалі паліцыю. То-бок вінаватыя злоўленыя. Але цяпер нам вельмі патрэбная ваша дапамога.

Нам трэба сказаць літоўскай паліцыі дакладную суму, якая была ў скрынцы. Дзеля таго просім тых, хто ахвяраваў нам у той дзень, звязацца з намі. Калі вы ахвяравалі нам любую суму на Ночы музеяў, напішыце на адрас hello@vilnia.com або ў асабістыя паведамленні гэтую суму і ваш нумар тэлефона», — гаворыцца ў звароце музея. 

Перайсці на старонку музея ў інстаграме, каб напісаць паведамленне, можна па гэтай спасылцы.

Чытайце таксама:

Свяцкі палац — твор італьянскага майстра для прускага графа са старажытнага беларускага роду

У Музеі вольнай Беларусі прэзентуюць інсталяцыю «1525» пра беларускіх палітвязняў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула