Саудаўцы не здаюцца. Яны прапанавалі за Месі 1,2 мільярда еўра
30.05.2023 / 14:51
Форвард «ПСЖ» Ліянэль Месі можа перайсці ў «Аль-Хілаль» з Саудаўскай Аравіі за рэкордныя грошы ў гісторыі футболу.
Ліянэль Месі. Фота: Aurelien Morissard / AP
Аргенцінскі форвард схіляецца да каманды з Саудаўскай Аравіі. Каманда з Эр-Рыяда прапанавала Месі двухгадовы кантракт, за які ён атрымае 1,2 мільярда еўра. Бацька форварда, Хорхе Месі, ужо прыняў прапанову, як піша французскае выданне Foot Mercato.
Крышціяну Раналду перайшоў у «Аль-Наср» за 200 мільёнаў еўра ў год (500 мільёнаў за два з паловай года).
У чэмпіянаце краіны «Аль-Хіляль» фінішуе на трэцім месцы.
Хутчэй за ўсё, Месі пакіне «ПСЖ» гэтым летам. Клуб выглядае кволым у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, таксама пераможцу чэмпіянату свету ўстроілі наганяй за паездку ў Саудаўскую Аравію ў пачатку мая.
Гэтаксама разглядаюцца варыянты вяртання Месі ў «Барселону» або пераходу ў «Інтэр» Маямі.
Чытайце таксама:
«Барселона» не рабіла прапанову Месі
Іспанскі брамнік клуба «ПСЖ» назаўтра пасля перамогі ў французскім чэмпіянаце трапіў пад капыты каня
Ліянэль Месі папрасіў прабачэння за паездку ў Саудаўскую Аравію