Макрон папрасіў Сі Цзіньпіна пераканаць Расію
6.04.2023 / 13:36
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон сустрэўся сёння з кіраўніком Кітая Сі Цзіньпінам.
Эманюэль Макрон. Фота: Alex Brandon / AP
Макрон заклікаў старшыню КНР Сі Цзіньпіна аказаць уплыў на Расію.
«Расійская агрэсія ва Украіне нанесла ўдар па [міжнароднай] стабільнасці, — сказаў Макрон Сі Цзіньпіну. — Я ведаю, што магу разлічваць на тое, што вы пераканаеце Расію і вернеце ўсіх за стол перамоў».