Прызналі «экстрэмісцкай» інфармацыйную прадукцыю блогера BalaganOff
25.11.2022 / 21:13
Чыгуначны суд Гомеля прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» інфармацыйную прадукцыю Telegram i Youtube-каналаў блогера BalaganOff, паведамляе «Вясна».
Гэтыя каналы вядзе папулярны ўкраінскі блогер Аляксандр Рыкаў. Раней ён асвятляў тэмы бізнэсу, але з ліпеня 2020-га стаў каментаваць палітычныя тэмы. Немалую ўвагу ў сваіх стрымах ён надае беларускай тэматыцы.