Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Канады
23.11.2022 / 19:31
Напрыканцы свайго працоўнага візіту ў Канаду Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэм’ерам Джасцінам Трудо.
Святлана Ціханоўская распавяла пра неабходнасць кансалідаванай стратэгіі па Беларусі краінамі Вялікай сямёркі і адзначыла, што неабходныя захады па абароне беларускай незалежнасці.
Акрамя таго, Ціханоўская прапанавала падтрымаць беларускую дыяспару, а таксама перадаць гуманітарную дапамогу беларускім добраахвотнікам, якія змагаюцца на перадавой.