У цэнтры Мінска на праспекце Незалежнасці адкрыецца яшчэ адзін «Макдональдс»
17.03.2021 / 7:47
У будынку ўніверсама «Сталічны» ў цэнтры Мінска адкрыецца «МакДональдс», паведамляе Tut.by.
Tut.by
У кампаніі «КСБ Віктары рэстараны» распавялі, што ў планах — адкрыццё ў маі 2021-га ў левым крыле будынка па праспекце Незалежнасці, 52.
— Гэта будзе рэстаран з «МакКафе», электроннымі кіёскамі самаабслугоўвання, хуткай уласнай дастаўкай.